Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мінабароны рэглямэнтавала барацьбу з "ухілістамі"


Міністэрства абароны прыняло пастанову № 34 адносна абмежаваньня выезду за мяжу для тых, хто ўхіліўся ад службы ў войску. Дакумэнт прапісвае парадак накладаньня такога абмежаваньня на прызыўніка і зьняцьця гэтай забароны. Таксама ўказаны тыя, хто мусіць прадстаўляць зьвесткі аб "ухілістах" у банк дадзеных аб грамадзянах, якім часова абмежавалі права выезду за мяжу.

Нагадаем, банк дадзеных на"невыязных" грамадзянаў знаходзіцца ў Дэпартамэнце па грамадзянстве і міграцыі МУС. Кіраўнік інфармацыйнай управы МУС Канстанцін Шалькевіч патлумачыў "Свабодзе":

У дакумэнце сказана пра "часовы" характар абмежаваньняў. Так, паколькі прызываюць у войска ўключна з 27 гадамі ўзросту, то і абмежаваньні часовыя.
"Гэта ўнутраны дакумэнт, якім дэталёва распісана, хто і за што адказны. Гэтак вызначана, што рашэньне аб часовым абмежаваньні права грамадзяніна на выезд за мяжу прымае ваенны камісар. Гэта робіцца толькі тады, калі закончаная праверка, чаму прызыўнік не зьявіўся на прызыўны пункт. Гэтак жа толькі ваенны камісар прымае рашэньне і аб зьняцьці забароны на выезд. Што тычыцца дзеяньняў міліцыі, то мы толькі атрымліваем інфармацыю і на яе падставе ўносім ці выключаем чалавека з банку дадзеных на "невыязных". Дарэчы, гэты парадак ужо дзейнічае. У дакумэнце сказана пра "часовы" характар абмежаваньняў. Так, паколькі прызываюць у войска ўключна з 27 гадамі ўзросту, то і абмежаваньні часовыя. Але "ўхіліст" можа і да гэтага часу аказацца па-за сьпісам "невыязных", калі сам прыйдзе на прызыўны пункт, ці калі яго могуць вызваліць ад службы паводле мэдычных паказчыкаў. Але галоўны сродак, як ня трапіць у базу дадзеных на "невыязных" — не ўхіляцца ад службы ў войску, а адразу прыходзіць на прызыўны пункт паводле позвы".

З 2005 года ў Беларусі ўвялі крымінальную адказнасьць за ўхіленьне ад вайсковай службы, што значна паменшыла колькасьць "ухілістаў". Між тым, паводле незалежных крыніц кожны год, з розных прычын ад службы ў беларускім войску ўхіляецца некалькі дзесяткаў маладых чалавек.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG