Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Таджыкістане з турмы зьбеглі 25 баявікоў


Таджыкскія ўлады паведамілі, што каля 25 ісламскіх баевікоў, што адбывалі працяглыя тэрміны, зьбеглі з турмы, забіўшы прынамсі пяць турэмных наглядчыкаў. Зьняволеныя ўцяклі ўначы на панядзелак з ізалятару Дзяржаўнага камітэта нацыянальнай бясьпекі Таджыкістану у Душанбэ. Зьняволеныя былі сярод 50 чалавек, асуджаных на мінулым тыдні за спробу дзяржаўнага перавароту на закрытым судовым пасяджэньні, і прысуджаны да тэрмінам ад 10 да 30 гадоў. Сярод уцекачоў некалькі расейскіх і аўганскіх грамадзян. Усе асуджаныя былі членамі ўзброенай групоўкі, арыштаваныя сіламі бясьпекі Таджыкістану на ўсходзе краіны летам мінулага года.
XS
SM
MD
LG