Дакладчык па Беларусі камісіі Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы (ПАРЭ) па палітычных пытаньнях Сініка Хурскайнэн прыехала ў Менск, каб "сабраць інфармацыю, сустрэцца з людзьмі і абмеркаваць тое, што адбываецца ў краіне".
Хурскайнэн цікавіць сытуацыя ў Беларусі па трох пытаньнях:
"Я хацела б даведацца, што зроблена ў Беларусі пасьля нашага апошняга візыту. Я ведаю, што ёсьць і дрэнныя навіны, датычныя вынясеньня новых сьмяротных прысудаў", - заўважыла Хурскайнэн.
Візыт дакладчыка ПАРЭ па Беларусі працягнецца тры дні, паведамляе БелаПАН.
Сініка Хурскайнэн правядзе шэраг афіцыйных сустрэчаў:
Заплянаваны таксама сустрэчы з прадстаўнікамі апазыцыі і НДА.
Пры канцы красавіка Сініка Хурскайнэн прадставіла праект рэзалюцыі па Беларусі, дзе заклікала Раду Эўропы прыпыніць кантакты на высокім узроўні, але працягнуць дыялёг з уладамі і грамадзянскай супольнасьцю.
Падчас дэбатаў у ПАРЭ яна адзначыла, што працэс збліжэньня паміж Беларусьсю і Радай Эўропы, які пачаўся некалькі гадоў таму, "зноў спыніўся па многіх прычынах".
У ліку такіх прычын Хурскайнэн назвала:
Пры гэтым фінская дэпутат выказалася за працяг дыялёгу зь афіцыйным Менскам. Яна падкрэсьліла, што нельга вяртацца да палітыкі ізаляцыі.
"Мы чакаем ад Беларусі выразны палітычны сігнал з самага высокага узроўню, што краіна гатовая супрацоўнічаць з намі і дасягаць адчувальных вынікаў", - заявіла Хурскайнэн.

- правы чалавека
- дэмакратыя
- вяршэнства закона.
"Я хацела б даведацца, што зроблена ў Беларусі пасьля нашага апошняга візыту. Я ведаю, што ёсьць і дрэнныя навіны, датычныя вынясеньня новых сьмяротных прысудаў", - заўважыла Хурскайнэн.
Візыт дакладчыка ПАРЭ па Беларусі працягнецца тры дні, паведамляе БелаПАН.
Сініка Хурскайнэн правядзе шэраг афіцыйных сустрэчаў:
- з кіраўніцтвам абедзьвюх палата Нацыянальнага сходу
- міністрам юстыцыі Віктарам Галаванавым
- генпракурорам Рыгорам Васілевічам
- намесьнік міністра замежных спраў Валерыем Варанецкім
- міністрам інфармацыі Алегам Праляскоўскім
- кіраўніком рабочай групы парлямэнта па пытаньнях сьмяротнага пакараньня Мікалаем Самасейкам.
Заплянаваны таксама сустрэчы з прадстаўнікамі апазыцыі і НДА.
Пры канцы красавіка Сініка Хурскайнэн прадставіла праект рэзалюцыі па Беларусі, дзе заклікала Раду Эўропы прыпыніць кантакты на высокім узроўні, але працягнуць дыялёг з уладамі і грамадзянскай супольнасьцю.
Падчас дэбатаў у ПАРЭ яна адзначыла, што працэс збліжэньня паміж Беларусьсю і Радай Эўропы, які пачаўся некалькі гадоў таму, "зноў спыніўся па многіх прычынах".
У ліку такіх прычын Хурскайнэн назвала:
- новыя выпадкі прымяненьня сьмяротнага пакараньня
- ціск на незалежныя СМІ, грамадзянскую супольнасьць, апазыцыйныя структуры і польскую меншасьць.