Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сяргей Мартынаў наведае Латвію


Сяргей Мартынаў
Сяргей Мартынаў
Міністар замежных спраў Беларусі Сяргей Мартынаў 23 жніўня знаходзіцца з працоўным візытам ў Латвіі.

"Мартынаў сустрэнецца з прэзыдэнтам Латвіі Валдзісам Затлерсам, прэм'ер-міністрам Валдзісам Дамброўскісам і з міністрам замежных справаў Айвасам Ронісам", - паведамілі Інтэрфаксу ў МЗС Беларусі.

"Плянуецца разгледзець шырокае кола пытаньняў разьвіцьця адносінаў паміж Беларусьсю і Латвіяй, уключаючы магчымасьці пашырэньня гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва, (…) адбудзецца абмен думкамі па актуальных пытаньнях", дадалі ў прэсавай службе МЗС.

У 2009 годзе Латвія заняла 3-е месца паводле аб'ёме тавараабароту сярод усіх краінаў па-за СНД, 2 месца – паводле аб'ёму беларускага экспарту.

У 2009 годзе ўзаемны таваразварот зьнізіўся ў параўнаньні з 2008 годам на 22,1% і склаў 1775,1 млн даляраў ЗША.

Беларускі экспарт скараціўся на 22,5%, да 1658,5 млн даляраў ЗША.

На 1 студзеня 2010 г. у Беларусі зарэгістраваныя 255 арганізацыя з удзелам капіталу з Латвіі.

У Латвіі дзейнічае 631 прадпрыемства з беларускім капіталам.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG