Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Філіпіны: былы паліцыянт захапіў закладнікаў


Былы супрацоўнік праваахоўчых органаў Філіпінаў захапіў у сталіцы, Маніле, аўтобус з турыстамі з Ганконгу. Улады паведамляюць, што ў аўтобусе знаходзіцца каля 25 чалавек, сярод іх - некалькі дзяцей. Захопнік узброены аўтаматам. Нядаўна ён быў звольнены з паліцыі, нібыта, за злачынствы і перавышэньне паўнамоцтваў. Байцы спэцназу атачылі паркоўку, на якой стаіць аўтобус, і распачалі з нападнікам перамовы.
XS
SM
MD
LG