У Нью-Ёрку, на месцы Сусьветнага гандлёвага цэнтру, зьнішчанага ў выніку тэрактаў 11 верасьня 2001 году – адбыліся два мітынгі.
Удзельнікі адной з акцыяў пратэставалі супраць плянаў пабудовы на гэтым месцы ісламскага культурнага цэнтру. Пратэстоўцы сьпявалі патрыятычныя песьні і трымалі плякаты з фотаздымкамі тэрактаў, зьдзейсьненых ісламскімі экстрэмістамі. Удзельнікі другой дэманстрацыі заклікалі да талерантнасьці і свабоды рэлігіі. Паліцыя разьдзяліла бакі барыкадамі. Акцыі, у якіх прыняло ўдзел некалькі соцень чалавек, скончыліся безь інцыдэнтаў.
Дыскусія вакол цэнтру, дзе мае быць зьмешчана і малельня, набыла агульнанацыянальны маштаб. Прэзыдэнт ЗША Барак Абама падтрымлівае права мусульман на ўзьвядзеньне там свайго будынку. Рэспубліканцы выступаюць рэзка супраць.