Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Напад на Гатэль у Рыё-дэ-Жанэйра


Група ўзброеных людзей паспрабавала захапіць пяцізоркавы гатэль "Інтэркантынэнталь" у Рыё-дэ-Жанэйра, паведамляе агенцтва AFP.

Распачаўшы перастрэлку з паліцэйскімі, нападнікі ўварваліся ў гатэль і на некаторы час захапілі некалькі дзясяткаў закладнікаў. Усяго ў гатэлі на той момант знаходзілася каля 400 пастаяльцаў.

Паліцыі ўдалося закладнікаў вызваліць і затрымаць прыкладна палову з 20 ваяўнікоў. Праваахоўчыя органы працягваюць пошук тых, каму ўдалося ўцекчы.
XS
SM
MD
LG