Ці пойдзе Зьвяз на альянс з Расеяй супраць Лукашэнкі? Ці ёсьць імавернасьць новага збліжэньня паміж Менскам і Брусэлем? Якім будзе лёс эўрапейскіх санкцыяў?
Над гэтымі тэмамі ў “Праскім акцэнце” разважаюць: палітоляг Сяргей Богдан, экспэрт Цэнтру міжнародных дачыненьняў у Варшаве Войцех Бародзіч-Смалінскі і кіраўнік праграмаў Расеі і СНД Нямецкай рады зьнешняй палітыкі Аляксандар Рар.
Слухаеце перадачу ў нядзелю, 22 жніўня, пасьля 18-й гадзіны
Прапануем вам фрагмэнты з перадачы:
Богдан: На Захадзе ўсталяваўся кансэнсус – Лукашэнку пакуль мяняць ня будзем, гэта прыймальны часовы варыянт. Паказьнік гэтага – тое, што Аляксандар Мілінкевіч, хутчэй за ўсё, ня выступіць на гэтых выбарах, бо грошай на сваю кампанію на Захадзе ён не знайшоў... Лукашэнка насамрэч гнуткі да поўнага апартунізму... У аснове стабільнасьці рэжыму Лукашэнкі ляжыць такі чыньнік, як раўнавага паміж Усходам і Захадам... Для многіх у Эўропе Беларусь – гэта адарваная частка Расеі
Бародзіч-Смаліньскі: Эўразьвяз ня мае мэханізмаў, каб паскорыць ці стрымаць зьмены. ЭЗ атрымаў досьвед падчас “аранжавай рэвалюцыі” ва Ўкраіне, які паказаў, што мы можам ангажавацца ў хуткія зьмены, але калі ў грамадзтве няма адказных палітыкаў, то вынікі гэтых зьменаў доўга не пратрываюць... Эўразьвяз ведае, што Аляксандар Мілінкевіч ды іншыя кандыдаты ня маюць вялікай падтрымкі з боку грамадзтва. Ведае таксама, што падае рэйтынг і Аляксандра Лукашэнкі. Але таксама ведае, што яму няма альтэрнатывы.
Рар: Эўразьвяз у гэтай сытуацыі можа толькі чакаць, глядзець, як будзе разьвівацца сытуацыя паміж Менскам і Масквой у будучыні.... Эўразьвяз будзе вывучаць, аналізаваць канфлікт паміж Менскам і Масквой, але паглыбляць яго, улазіць у яго ня будзе... І ня будзе ніякай сакрэтнай дамовы з Масквой адносна Беларусі, як і з Беларусьсю супраць Расеі