Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Януковіч ўзяў пад кантроль справу аб зьніклым журналісьце


Прэзыдэнт Украіны Віктар Януковіч даў даручэньне генэральнаму пракурору і кіраўніку МУС краіны "зрабіць усё магчымае і немагчымае", каб знайсьці рэдактара Харкаўскай газэты "Новы стыль" Васіля Кліменцева, які зьнік 11 жніўня.
Кіраўнік дзяржавы заявіў, што ў выпадку неабходнасьці украінскім сьледчым трэба зьвярнуцца да калегаў з суседніх краін. Якіх менавіта, ён не ўдакладніў, але вядома, што з Харкаўскай вобласьцю Украіны мяжуе толькі Расея.

Раней з заклікам правесьці расьсьледаваньне ў сувязі са зьнікненьнем харкаўскага журналіста да ўкраінскіх уладаў зьвярнуўся Камітэт па абароне журналістаў у Нью-Ёрку.
XS
SM
MD
LG