Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Антон Каліноўскі: "Ніякая арганізацыя ня вытрымае грамадзянскай вайны"


Выключэньне з шэрагаў "Моладзі БНФ" Франака Вячоркі, Андруся Крэчкі і Аляксандра Анісімава камэнтуе сябра Рады Антось Каліноўскі, які старшыняваў на пасяджэньні Рады.

Што канкрэтна азначае фармуліроўка "ганьбяць гонар і годнасьць сябра Моладзі БНФ?"

Каліноўскі: Андрусь Крэчка зьвярнуўся да сяброў "Моладзі БНФ", у якім сьцьвярджаў, што зьезд арганізацыі, які заплянаваны на 11 верасьня, будзе нелегітымным. Абразіў у гэтым лісьце Уладзімера Лабковіча, нахабна выказваўся пра першага старшыню Моладзі БНФ Алеся Каліту. Але самае кепскае, што ён падпісаўся як Старшыня моладзі БНФ, хаця на сёньняшні момант Старшыні ў нас няма – гэтая пасада была скасаваная рашэньнем Сойму Партыі БНФ. У прыватных размовах з сябамі арганізацыі Крэчка заклікаў суполкі не праводзіць сходы, былі тэлефанаваньні з просьбай ігнараваць зьезд арганізацыі.

Наконт Франака Вячоркі.. Напрыклад, ён загадзя называе зьезд нелегітымным, а пры гэтым едзе ў Кобрын, праводзіць там сход, без паведамленьня аргкамітэту. Франак таксама любіць выказвацца наконт таго, што ўсё кіраўніцтва Моладзі БНФ – агенты КДБ і гэтак далей

Ці дастаткова сябраў Рады прагаласавала за выключэньне? Галасавала 7 чалавек з прысутных 8, а ў Радзе ўсяго 15..

Каліноўскі: Тое, што напісаў Франак пра 15 сяброў Рады – гэта хлусня. На сёньняшні момант ёсьць 13 абраных Зьездам сяброў Рады Моладзі БНФ. На Радзе прысутнічала 8 чалавек, яны і прымалі рашэньне. А тое, што былы старшыня не ведае, колькі чалавек у Радзе - гэта паказальна

Навошта спатрэбілася выключаць Крэчку і Вячорку з Моладзі БНФ, калі яны ў чэрвені ўжо былі выключаныя з Партыі БНФ?

Каліноўскі: Сябрамі Моладзі БНФ могуць быць ня толькі сябры Партыі БНФ. Пасьля выключэньня з партыі ім быў прапанаваны кампраміс, замірэньне, была прапанавана працаваць разам. Але яны сабатавалі ўсю дзейнасьць, толькі дасылалі рассылкі пра тое, як усё кепска.

Як бы вы далі агульна палітычную ацэнку гэтаму выключэньню? Як гэта паўплывае на імідж Моладзі БНФ?

Каліноўскі: Ведаеце, у жыцьці арганізацыі гэтыя людзі цягам апошніх 6 месяцаў не прымалі ўдзел. На паседжаньні Рады ніхто зь іх не зьяўляўся, нават калі Андрусь Крэчка быў старшынём. Паглядзіце ЖЖ Франака – "усё кепска, усё прададзена", Моладзь БНФ і Партыя БНФ паліваецца брудам. Ніякая арганізацыя ня вытрымае такой грамадзянскай вайны.
  • 16x9 Image

    Віталь Цыганкоў

    Віталь Цыганкоў скончыў факультэт журналістыкі БДУ. Адзін з двух заснавальнікаў першага недзяржаўнага агенцтва навінаў БелаПАН. Працаваў ў газэтах «Звязда», быў карэспандэнтам у Беларусі расейскай «Независимой газеты», Associated Рress, аглядальнікам у газэце «Свабода». На беларускай Свабодзе ад 1994 году. Карэспандэнт расейскай Свабоды ў Беларусі.
     

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG