Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Cэнатар Кэры нечакана вярнуўся ў Кабул


Уплывовы амэрыканскі сэнатар Джон Кэры, які правёў перамовы ў Пакістане адносна дапамогі ў сувязі з паводкай. замест таго, каб накіравацца ў Вашынгтон, нечакана вярнуўся ў Кабул. Паводле прадстаўнікоў Кэры, сэнатар мае намер правесьці новы раунд перамоваў з прэзыдэнтам Аўганістану Хамідам Карзаем, зь якім ужо сустракаўся раней на гэтым тыдні.

Афіцыйна аб дэталях маючай адбыцца сустрэчы не паведамляецца. Некаторыя крыніцы лічаць, што Кэры мае намер пераканаць Карзая зьмякчыць умовы яго нядаўняга ўказу аб расфарміраваньні прыватных ахоўных агенцтваў, забясьпечваюць пераважна бясьпеку супрацоўнікаў міжнародных арганізацый у Аўганістане.
XS
SM
MD
LG