Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Суд Тайлянду вырашыў перадаць ЗША Віктара Бута


Тайлядзкі суд вырашыў сёньня выдаць ЗША расейскага гандляра зброяй Віктара Бута. 43-х гадовы былы савецкі афіцэр ваенна-паветраных сілаў лічыцца адным з самых актыўных у сьвеце дылераў зброі, за што заслужыў мянушку «Збройны барон». Ён, як сьцьвярджаецца, пастаўляў зброю для вядзеньня войнаў і ўзброеных канфліктаў у Паўднёвай Амэрыцы, на Блізкім Усходзе і ў Афрыцы. Яго кліентамі былі Чарльз Тэйлар і Муамар Кадафі.

Бут сьцярджае, што ён ніколі не гандляваў зброяй, а займаўся легальнымі авіяперавозкамі. Жонка Бута заявіла пасьля прысуду журналістам, што на апэляцыйны суд Тайлянду ЗША "аказвалі калясальны ціск". Бут быў затрыманы ў Тайлядзе вясной 2008 году, калі прыехаў туды ў якасьці турыста.
XS
SM
MD
LG