Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ААН праводзіць надзвычайнае пасяджэньне ў справе дапамогі Пакістану


Арганізацыя Аб'яднаных Нацый праводзіць надзвычайнае пасяджэньне, дзе абмяркоўваецца пашырэньне міжнароднай дапамогі пацярпелым ад паводкі ў Пакістане. Генэральны сакратар ААН Пан Гі Мун склікаў спэцыяльную сесію пасля наведваньня Пакістану на мінулым тыдні. Асабіста ацаніўшы памеры катастрофы, ён заклікае да большай дапамогі яе ахвярам.

Дзяржаўны сакратар ЗША Хілары Клінтан заявіла на сэсіі, што Амэрыка будзе з Пакістанам у часе, калі перад ім стаіць доўгатэрміновая задача «пабудаваць моцную дзяржаву і лепшую будучыню». Раней Клінтан заявіла, што Вашынгтон павялічыць дапамогу Пакістану да 150 мільёнаў даляраў.
XS
SM
MD
LG