Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Санкт-Пецяобургу усталююць шыльду ў гонар члена Палітбюро ЦК КПСС Раманава


Улады Санкт-Пецярбурга маюць намер усталяваць мэмарыяльную шыльду ў гонар члена Палітбюро ЦК КПСС і першага сакратара Ленінградзкага абкаму кампартыі (1970-1983 гг.) Грыгорыя Раманава. Рашэньне прынята ўрадам Санкт-Пецярбургу ў красавіку.

Расейскія праваабаронцы і грамадзкія дзеячы выступілі супраць гэтага рашэньня. У заяве гаворыцца, што Раманаў асабіста нясе адказнасьць за перасьлед інтэлігенцыі, у прыватнасьці, Іосіфа Бродзкага, Сяргея Даўлатава, Дзьмітрыя Ліхачова, Вольгі Бергольц, Аркадзя Райкіна, Грыгорыя Таўстаногава, Сяргея Юрскага.

У канцы 1970-ых гадоў Раманаў быў самым маладым членам Палітбюро і разглядаўся заходнімі СМІ і крэмлянолягамі як верагодны пераемнік Брэжнева на пасадзе генсека – да моманту, пакуль сакратаром ЦК КПСС ня быў абраны былы першы сакратар Стаўрапальскага крайкаму КПСС Міхаіл Гарбачоў. Сёньня шэраг пракамуністычных расейскіх палітолягаў лічаць, што калі б у 1985 годзе Раманаў заняў месца генсека, перабудовы і распаду СССР не было б.
XS
SM
MD
LG