Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея можа атрымаць аўганскія энэргарэсурсы


У расейскім курортным горадзе Сочы сёньня пачаў працу чатырохдзённы саміт, у якім бяруць удзел прэзыдэнты Аўганістану - Гамід Карзай, Пакістану - Азіф Алі Зардары, Расеі - Дзьмітры Мядзьведзеў і Таджыкістану - Эмамалі Рахмон.

У сумеснай заяве, па выніках першага дня працы, бакі агучылі супольную дэклярацыю, у якой заклікалі дзелавыя колы Пакістану, Таджыкістану і Расеі прыняць актыўны ўдзел у адраджэньні інфраструктуры Аўганістану.

Сярод прыярытэтных задачаў была названая пракладка тунэлю Саланг, які з мае зьвязаць паўночную частку Аўганістану з паўднёвай, а таксама распрацоўка паўночных радовішчаў нафты і газу на поўначы краіны, будаўніцтва заводу па вытворчасьці ўгнаеньняў, электрастанцыі і наладжваньня вытворчасьці будаўнічых матэрыялаў.

Чатыры лідэры таксама абмеркавалі праблему наркатрафіку ў Аўганістане, і магчымасьці недапусьціць яго шырэньня ў рэгіёне.
XS
SM
MD
LG