Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Тэракт у Пяцігорску: 30 параненых


У выніку тэракту ў Пяцігорску (Расейская Фэдэрацыя) , які адбыўся позна ўвечары ў аўторак, ніхто не загінуў, але 30 чалавек параненыя. Выбух замінаванага аўтамабілю магутнасьцю ў 30 кіляграмаў у тратылавым эквіваленце разбурыў кавярню, пашкодзіў суседнія дамы і аўтамабілі.

У сувязі з тэрактам міліцыя ў Маскве пераведзена на ўзмоцнены рэжым аховы мэтро, вакзалаў, аэрапортаў і іншых аб'ектаў.
XS
SM
MD
LG