Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Стыпэндыі павялічылі на 11%


Кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка падпісаў указ аб павелічэньні памераў усіх відаў дзяржаўных стыпэндый для моладзі, якая вучыцца.

Пра гэта паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

Паводле ўказу, падвышэньне памераў стыпэндый на 11% дазволіць усталяваць іх ўзровень для студэнтаў вышэйшых навучальных установаў - ад 113, 8 тысяч да 182, 1 тысяч рублёў, для навучэнцаў устаноў сярэдняй спэцыяльнай і прафэсійна-тэхнічнай адукацыі, - ад 95, 5 тысяч да 152, 8 тысяч рублёў.

Пераразьлік стыпэндый зробяць з 1 чэрвеня 2010 года.

У Беларусі ад 1 жніўня 2010 году таксама павялічылі ўсе віды працоўных пэнсіяў ў сярэднім на 12,5%: мінімальная пэнсія павысілася на 10%, максымальная - на 13%.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG