У Грузіі лідэр моладзевай арганізацыі "Шэмагвіэртды" Мэлор Вачнадзе абвясьціў сёньня бестэрміновую галадоўку ў тбіліскай турме, патрабуючы вызваліць усіх палітвязьняў.
Вачнадзе быў затрыманы год таму па абвінавачваньні ў махлярстве пры продажы асабістага аўтамабіля. Яго прыхільнікі, аднак, лічаць, што прысуд быў вынесены па палітычных матывах, паколькі Вачнадзе прымаў актыўны ўдзел у акцыях пратэсту апазыцыі ў Тбілісі вясной і летам мінулага года.
Прадстаўнікі апазыцыі сьцьвярджаюць, што зараз у турмах Грузіі знаходзяцца 56 палітвязьняў. Улады краіны адпрэчваюць гэтую інфармацыю.