Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мэр Нью-Ёрку за будаўніцтва мячэці на месцы тэракту


Мэр Нью-Ёрку Майкл Блумбэрг заклікаў не перашкаджаць будаўніцтву мячэці на месцы Сусьветнага гандлёвага цэнтру, разбуранага ў выніку тэракту 11 верасьня 2001 г. Па яго словах, ураду ня варта ўмешвацца ў рэлігію. Пры гэтым асабіста ён лічыць, што будаўніцтва мячэці будзе спрыяць збліжэньню паміж заходнім і мусульманскім сьветам.

Раней прадстаўнікі Рэспубліканскай партыі моцна скрытыкавалі прэзыдэнта Барака Абаму за падтрымку плянаў будаўніцтва мячэці. Не падтрымаў Абаму таксама лідэр дэмакратаў у сэнаце Гары Рыд. Ён выказаўся за тое, што для будаўніцтва лепш выбраць іншае месца.
XS
SM
MD
LG