Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Самалёт разьбіла маланка, адзіная ахвяра – ад інфаркту


Цудам назвалі ўлады Калюмбіі вынікі драматычнай пасадкі самалёта, які ляцеў са сталіцы Баготы на курортны востраў Сан Андрэ. Боінг-747 ішоў на пасадку ва ўмовах моцнай навальніцы, за 80 мэтраў ад зямлі ў яго патрапіла маланка і самалёт паступова разламаўся на тры кавалкі. Зь яго рэштак на лётнішчы ўдалося выратаваць усіх 125 пасажыраў і 6 членаў экіпажу. Адна пажылая жанчына памерла па дарозе ў бальніцу ў выніку інфаркту. На борце самалёта знаходзілася 16 замежных грамадзянаў, сярод іх амэрыканцы, французы, бразыльцы.
XS
SM
MD
LG