Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Цыганскія караваны блякавалі мост у горадзе Бардо


У Францыі больш як 250 цыганскіх караванаў заблякавалі ў нядзелю на 5 гадзін галоўны мост у горадзе Бардо на поўдні краіны. Паліцыя не дазволіла ім разьбіць табар на тэрыторыі выставачнага комлексу ў Бардо. Цыганы пратэстуюць супраць захадаў францускай улады, якая на мінулым тыдні зьліквідавала каля 40 нелегальных цыганскіх табараў. У Францыі дзесяткі тысяч цыганоў жывуць традыцыйным качавым спосабам. Да мясцовай папуляцыі апошнім часам далучыліся і цыганы з Баўгарыі і Румыніі, з чым зьвязваюць рост злачыннасьці.
XS
SM
MD
LG