Казахскія, брытанскія і амэрыканскія войскі сёньня пачынаюць 10-ці дзённыя сумесныя вучэньні па праграме НАТА. Паводле заявы міністра абароны Казахстану, у іх возьмуць удзел больш як тысяча вайскоўцаў. Восьмыя па ліку вучэньні “Сьцяпны арол” адбудуцца на ваенным палігоне Ільінскі каля Алма-Аты. Штогадовыя вучэньні з’яўляюцца часткай праграмы НАТА “Партнэрства дзеля міру”. Паводле брытанскага ваеннага аташэ, сёлетнія вучэньні закліканыя дапамагчы Казахстану стварыць сілы, здольныя далучыцца да альянсу НАТА ў магчымых міратворчых місіях.