Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіргіскія ўлады шукаюць забойцаў былога губэрнатара


Кіргіскія ўлады шукаюць забойцаў былога губэрнатара Нарыньскай вобласьці Тынчыкбека Чэкіева. Чэкіеў быў забіты ў суботу, перад сваім домам непадалёку ад Бішкеку. Ён пазьней памёр у шпіталі ад чатырох агнястрэльных ранаў. Ягоная жонка, якую таксама паранілі ў часе нападу, застаецца ў бальніцы. Чэкіеў кіраваў Нарыньскай вобласьцю зь лістападу 2009 году да сакавіка 2010.
XS
SM
MD
LG