Як паведамілі афганскія ўлады, на поўначы краіны выяўлена радовішча нафты. Яе аб'ём ацэньваецца ў 1,8 мільярда барэляў.
Паведамляецца, што радовішча было знойдзена ў выніку геалягічных работ, што праводзяцца афганскімі і міжнароднымі спэцыялістамі.
Раней улады Афганістану заяўлялі, што кошт прыродных багацьцяў краіны, у тым ліку некранутых запасаў нафты, газу, золата і медзі, можа ацэньвацца ў тры трыльёна даляраў.