Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Багдадзе напады на паліцэйскіх


У Багдадзе ў суботу пры двух нападах забітыя пяць чалавек.

Пры першым інцыдэнце баевікі, узброеныя пісталетамі з глушыцелем застрэлілі двух паліцыянтаў, якія спалі ў патрульным аўтамабілі ля кантрольна-прапускнога пункту блізу шыіцкага раёну Новы Багдад. Нападнікі падпалілі патрульны аўтамабіль.

Праз паўгадзіны на КПП у іншым шыіцкім квартале на паўднёвым захадзе Багдаду былі забітыя стрэламі з аўтамабіля яшчэ двое паліцэйскіх. Пры страляніне адзін баявік быў забіты і двое параненыя.
XS
SM
MD
LG