17 тысяч малдаван атрымалі сёлета румынскае грамадзянства, паведаміў сёньня прэзыдэнт Румыніі Траян Басэску. Ён сказаў, што Бухарэт такім чынам кампэнсуе жыхарам Малдовы цяжкасьці, якія яны перацярпелі з-за ўключэньня краіны ў Савецкі Саюз супраць жаданьня яе грамадзян. Румынія страціла гэтую тэрыторыю ў 1940 годзе, пасьля ўльтыматуму з боку Крамля. Басэску усклаў адказнасьць за "праблему" на тагачаснага кіраўніка СССР Ёсіфа Сталіна.