Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На Берасьцейшчыне абмежаваныя паходы ў лес


Баранавіцкім, Івацэвіцкім, Жабінкаўскім і Кобрынскім раённымі выканаўчымі камітэтамі вынесена распараджэньне на забарону наведваньня лясоў насельніцтвам, а таксама ўезд у іх транспартных сродкаў без дазволу органаў лясной гаспадаркі.

Такія захады прынятыя ў сувязі з рэзкім пагаршэньнем пажаранебясьпечнай сытуацыі ў лясах вобласьці, выкліканай гарачым і сухім надвор’ем. У выпадку, калі пажарная абстаноўка будзе ўскладняцца, забарона на наведваньне лясоў у бліжэйшы час будзе вынесена і ў іншых раёнах вобласьці.

XS
SM
MD
LG