Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЭЗ: Расея не датрымлівае ўмоваў замірэньня


Ачольніца зьнешнепалітычнага ведамства Эўразьвязу Кэтрын Эштан заклікала Расею паважаць умовы замірэньня з Грузіяй, заключанага па выніках жнівеньскай вайны паміж дзьвюма краінамі. Заява Брусэлю прагучала пасьля таго, як Масква зьмясьціла ў Абхазіі комплексы супрацьпаветранай абароны С-300, якія маюць ахоўваць паветраную прастору дзьвюх сэпаратысцкіх грузінскіх тэрыторыяў.

Эштан дадала, што ЭЗ занепакоены разьмяшчэньнем зэнітнай батарэі ў Абхазіі без дазволу на тое з боку Грузіі. Яна папярэдзіла, што парушэньне Масквой умоваў замірэньня прывядзе да росту напружанасьці ў рэгіёне.
XS
SM
MD
LG