Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пан Гі Мун наведае пацярпелы ад паводак Пакістан


Генэральны сакратар ААН Пан Гі Мун у суботу прыбудзе ў Пакістан, дзе наведае пацярпелыя ад разбуральных паводак раёны. Па выніках паездкі ён абмяркуе з кіраўнікамі краіны тэрміновыя захады, неабходныя для дапамогі пацярпелым, - паведамілі сёньня ў пакістанскім МЗС.

На аўторак намечаны візыт у Ісламабад вядомага амэрыканскага сэнатара Джона Кэры, які таксама мае намер абмеркаваць першачарговыя захады па аказаньні дапамогі. ЗША ўжо паведамілі аб выдзяленьні трох мільёнаў даляраў на стварэньне 15 мэдычных цэнтраў у Пакістане.
XS
SM
MD
LG