1
Плошча прыродных пажараў у Расеі за суткі скарацілася на 15 тысяч гектараў - Па словах прадстаўніка МНС Уладзімера Сьцяпанава, новых ўзгараньняў за мінулыя суткі не ўзьнікла. Між тым, па дадзеных “Рослесхоза”, колькасьць прыродных пажараў вырасла з 545 да 611.
Найбольш складанай сытуацыя застаецца ў Свярдлоўскай, Разанскай, Маскоўскай і Уладзімірскай абласьцях. Ахвярамі прыродных пажараў, што ўзьніклі з-за працяглай анамальнай сьпякоты ў цэнтральных рэгіёнах Расеі, сталі звыш 50 чалавек.