Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эканоміка Нямеччыны вырасла ў другім квартале


Паводле афіцыйнай статыстыкі, эканоміка Нямеччыны, якая з'яўляецца найбуйнейшай у Эўропе, вырасла ў другім квартале сёлета на 2,2%. Таксама ў выніку пазытыўнай дынамікі ва ўсясьветнай эканоміцы павысіўся попыт на нямецкі экспарт.

Цяперашнія эканамічныя паказчыкі лепшыя з моманту аб'яднаньня краіны. Француская эканоміка ў другім квартале вырасла на 0,6%, улічваючы тое, што ў мінулым годзе рэцэсія зьнізіла францускія паказчыкі на 2,5%. У той жа час эканамічныя паказчыкі Грэцыі зьнізіліся на 1,5% ў другім паўгодзьдзі.

XS
SM
MD
LG