Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Маскве блякуюць плошчу супраць “Дня гневу”


Маскоўскія ўлады прынялі павышаныя меры бясьпекі перад прызначанай на сёньняшні вечар акцыяй пратэсту “Дзень гневу”. Несанкцыянаваная акцыя апазыцыі заплянаваная на плошчы ля помніка Юрыю Далгарукаву, насупраць маскоўскай мэрыі. Плошча пасьля абеду была агароджаная мэталічнымі загародкамі і ачэпленая супрацоўнікамі АМАПу. Да месца сьцягнутыя таксама палівальныя машыны і міліцэйскія аўтобусы. Арганізатары акцыі плянавалі выйсьці на мітынг з чорнымі стужкамі і патрабаваньнем адстаўкі мэра Масквы Юрыя Лужкова.
XS
SM
MD
LG