Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пандэмія сьвінога грыпу завяршылася 10 жніўня


Кіраўніцтва Сусьветнай арганізацыі аховы здароўя надрукавала сьпіс 15 экспэртаў, якія давалі парады, як супрацьстаяць эпідэміі грыпу A/H1N1. У сувязі з гэтым швэйцарская газэта «Тан» адзначае: «Сусьветная арганізацыя аховы здароўя паспрабавала палепшыць свой імідж пасьля таго, як абмяркоўваліся паведамленьні пра магчымую сувязь гэтай арганізацыі з фарматэўтычнымі кампаніямі». Некаторыя СМІ , у прыватнасьці, пісалі, што СААЗ перабольшвала небясьпеку сьвінога рыпу, у выніку чаго многія дзяржавы вырашылі купіць вялікую колькасьць вакцыны.

У СААЗ раней абяцалі, што сьпіс экспэртаў будзе апублікаваны пасьля заканчэньня пандэміі «сьвінога» грыпу, а яна, як патлумачылі, закончылася 10 жніўня.
XS
SM
MD
LG