Прэзыдэнт Ізраіля Шымон Пэрэс прыбыў у Румынію, каб узяць удзел у памінаньні шасьці ізраільскіх салдат і аднаго румынскага, якія загінулі ў выніку падзеньня верталёта падчас вучэбнага палёту. Прэзыдэнт Румыніі Траян Басэску прыняў Шымона Пэрэса у сваім палацы. Памінальная служба адбудзецца ў сінагозе ў Бухарэсьце. Пэрэс таксама плянуе правесьці палітычныя перамовы з кіраўніцтвам Румыніі.