Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кухар Бін Ладэна асуджаны на 14 гадоў


Вайсковы трыбунал асудзіў у вязьніцы Гуантанама былога кухара кіраўніка Аль Кайды на 14 гадоў. Суданец Ібрагім Ахмад Махмуд Кусі прызнаўся , што сьвядома падтрымліваў тэрарызм. Ён таксама прызнаў, што быў ахоўнікам Бін Ладэна і дапамагаў яму ўнікнуць амэрыканскага палону. Пяцідзесяцігадоваму Кусі пагражала пажыцьцёвае пакараньне. Аднак яго абарона дамовілася з абвінавачаньнем, што пакараньне будзе ў межах ад 12 да 15 гадоў. 8 гадоў, якія Кусі правёў у Гуантанама, у гэты тэрмін не залічваюцца. Амэрыканцы затрымалі Кусі ў Аўганістане падчас атакі на пячоры Тора Бора.
XS
SM
MD
LG