Аб гэтым паведаміў сёньня журналістам начальнік службы гідрамэтэаралягічных прагнозаў рэспубліканскага гідрамэтэацэнтру Дзмітрый Рабаў, перадае БелТА.
Найбольш складаныя ўмовы на Заходняй Дзьвіне на ўчастку Сураж – Віцебск і ў раёне гораду Полацку, на рацэ Сож каля Гомелю, дзе ўзровень вады знаходзіцца ніжэй за небясьпечную адзнаку. Гэта можа выклікаць ускладненьні ў рабоце рачнога транспарту.
У бліжэйшыя дні спад узроўню вады будзе пераважаць на Бярэзіне каля горада Барысава і Піне каля горада Пінска. Тут паказчыкі наблізяцца да небясьпечна нізкіх адзнак для суднаходства.
Што да тэмпературы вады, то на большасьці рэкаў яна складае плюс 19-26 градусаў, у Менскім моры – плюс 24 градусы, на Вілейскім вадасховішчы – 25 градусаў цяпла.