На 2/3 кантынгент Эўрапейскага гуманітарнага ўнівэрсытэту — беларусы. Пасьля 12 гадоў працы ў Беларусі і вымушанай самаліквідацыі ў 2004-м вучэльня на прапанову Літвы "прапісалася" ў Вільні. Цяпер на ўсіх формах навучаньня тут блізу 1500 студэнтаў. Колькі зь іх урэшце вернецца дадому, дзе такі ўзровень адукацыі папросту не прызнаецца, — прагназаваць складана. Як кажа студэнт ЭГУ Кірыл Атаманчык, трэба зыходзіць з таго, што ў іншай палітычнай сытуацыі ўнівэрсытэт зь Беларусі і не зьяжджаў бы:
Трэба зыходзіць з таго, што ў іншай палітычнай сытуацыі ўнівэрсытэт зь Беларусі і не зьяжджаў бы.
"Я б не выносіў пытаньне выключна колькаснага аспэкту, а адштурхоўваўся б ад якаснага паказьніка. Што тычыцца ЭГУ, то быў толькі першы выпуск бакаляўраў. Большасьць зь іх пайшлі вучыцца далей, у магістратуры. Пакуль досыць цяжка казаць, колькі з гэтых бакаляўраў зьехалі ў Беларусь ці засталіся тут вучыцца. А вось большасьць магістрантаў вярнуліся ў Беларусь і працуюць на радзіме. Але я ня бачу нічога страшнага ў тым, калі людзі нават пасьля магістратуры пакуль што будуць заставацца ў краінах Эўразьвязу. Яны атрымліваюць вопыт. І трэба ж разумець людзей: калі ёсьць магчымасьць уладкавацца дзесьці ў Эўразьвязе, а ў Беларусі такой магчымасьці няма, то, натуральна, трэба выбіраць Эўразьвяз".
Карэспандэнт: "Пры іншай палітычнай сытуацыі ў Беларусі тэндэнцыі адрозьніваліся б?"
"Канечне, бо такія кваліфікаваныя кадры былі б надзвычай запатрабаваныя ў Беларусі. Таму перш за ўсё трэба зыходзіць з палітычных рэалій".
Выпускнікі Беларускага гуманітарнага ліцэю імя Якуба Коласа за 20 гадоў існаваньня ўстановы (ад 2003 году — напаўпадпольнай) адзначыліся сваёй прысутнасьцю ці не па ўсім сьвеце. Геаграфія толькі сёлетняга выпуску — Нідэрлянды, Італія, Польшча, Індыя. Адзін з сузаснавальнікаў ліцэю і шматгадовы выкладчык Лявон Баршчэўскі перакананы: многім маладым беларусам шлях за мяжу задала сама дзяржава — безаблічная і заідэалягізаваная адукацыя ўсё больш адпуджвае:
"Кепска, калі моладзь зьяжджае, і, як правіла, не вяртаецца — чалавек увязваецца ў тыя рэаліі і траціць
Беларуская адукацыя — безаблічная.
Найбольш беларускіх студэнтаў навучаецца ў Польшчы. Першы вялікі набор у польскія ВНУ адбыўся ў ліпені 2006 году — у адказ на рэпрэсіі пасьля прэзыдэнцкіх выбараў. Сярод залічаных на праграму імя Кастуся Каліноўскага былі выключаныя зь беларускіх ВНУ студэнты і абітурыенты, якія пацярпелі за палітычныя перакананьні. Той набор быў і самым значным — у праграме ўдзельнічалі каля 300 чалавек. У наступныя гады колькасьць істотна зьменшылася — каля 60 чалавек у 2007-м і па 30—40 чалавек пазалетась і летась. Ці зьвязвае сябе зь беларускімі рэаліямі моладзь, фактычна выштурхнутая з радзімы? Генадзь Заяц займаецца ў Сылескім унівэрсытэце ў Катавіцах і кажа, што ўрэшце кожны сам вырашае свой лёс:
"Асабіста я маю некалькі прыкладаў людзей, якія вярнуліся пасьля навучаньня ў Беларусь. І, зноў жа, ёсьць прыклады, калі людзі заставаліся і зараз ня маюць ні ахвоты, ні жаданьня вяртацца. Скажам так, некаторых людзей замежжа зьмяняе. Магчыма, зьмяняе мэнталітэт, зьмяняе погляды ў стаўленьні да жыцьця. Шмат хто зьмяняе свае думкі, падыход да рэчаіснасьці менавіта падчас навучаньня".
Карэспандэнт: "Ёсьць думка, што досыць цяжка вяртацца з вольнага сьвету ў беларускія рэаліі…"
"Калі для некаторых такое параўнаньне двух сьветаў — беларускага і замежнага — можа зьяўляцца толькі фактам, толькі
Бальшыня беларусіх студэнтаў ужо ня зьвязвае сябе ў пэрспэктыве зь Беларусьсю.
Значная колькасьць маладых людзей самастойна шукае магчымасьць ад'ехаць на навучаньне ў іншыя краіны. Дастаткова пачытаць форумы на адукацыйную тэматыку, каб пераканацца, што бальшыня беларускіх студэнтаў у замежных ВНУ не ахопленыя праграмай Каліноўскага і не пралабіраваныя ад імя ЭГУ. Цэлая беларуская "калёнія" займаецца ў Эдынбурскім унівэрсытэце ў Шатляндыі. Адна са студэнтак не хавае, што пасьля 3 гадоў у БДУ расчаравалася ў айчыннай сыстэме адукацыі, выйграла грант і зь Менскам без шкадаваньня разьвіталася. Таксама нямала беларусаў вучацца ў ВНУ Нямеччыны, Аўстрыі, Чэхіі, Расеі, ЗША, Канады. Бальшыня зь іх ужо ня зьвязвае сябе ў пэрспэктыве зь Беларусьсю.