Прыродныя пажары ў лясах, заражаных пасьля аварыі на Чарнобыльскай АЭС, не адбіліся на радыяцыйнай сытуацыі ў Бранскай вобласьці і ў навакольных рэгіёнах, - заяўляе МНС Расеі. Паводле зьвестак ведамства, прадукты гарэньня ад пажараў ў Бранскай вобласьці не заражаныя радыяцыяй, - паведамляе "Інтэрфакс".
Паводле Росьлясхознагляду, на дадзены момант у Расіі зафіксавана каля шасьцісот ачагоў прыродных пажараў, што ўзьніклі ў выніку нязвыклай сьпякоты. У іх тушэньні прымае ўдзел больш за чатырнаццаць тысяч чалавек. Ахвярамі пажараў сталі больш за 50 чалавек.
У Маскве едкі дым ад пажараў напярэдадні расьсеяўся, аднак сыноптыкі не выключаюць, што задымленьне ў бліжэйшыя дні можа вярнуцца ў расійскую сталіцу.