Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эколягі занепакоеныя наступствамі пажараў у "чарнобыльскіх" лясах


Расейскія эколягі занепакоеныя магчымымі наступствамі лясных пажараў у зонах, забруджаных радыяцыяй пасьля аварыі на Чарнобыльскай АЭС.

У сераду "Рослесозащита" пацьвердзіла, што былі зарэгістраваныя пажары на шэрагу такіх тэрыторыяў, у прыватнасьці, у Бранскай вобласьці.

На думку вядомага расейскага эколяга Аляксея Яблакава, у залежнасьці ад умоваў надвор'я разнос радыянуклідаў можа дасягаць некалькіх соцень кілямэтраў.

Ва Ўпраўленьні лясамі Бранскай вобласьці засьцярогі эколягаў падзяляюць і заяўляюць, што сытуацыя складаная, але кантраляваная.

Раней улады абвяргалі інфармацыю аб пажарах у забруджаных радыяцыяй лясах.
XS
SM
MD
LG