Пра гэта паведамілі калегі Ігара, якія дапамагалі зьбіраць подпісы. 14 жніўня Ігар будзе прымаць прысягу.
Стала вядома месца службы актывіста руху “Гавары праўду!” Ігара Ламекі, які займаўся зборам подпісаў за вуліцу Васіля Быкава ў Горадні. Ён апынуўся далёка ад дому -- у вёсцы Заслонава Лепельскага раёну Віцебскай вобласьці.