Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Перад судом паўстане наймаладзейшы вязень Гуантанама


Наймаладзейшы зьняволены ў турме Гуантанама, грамадзянін Канады Амар Хадр, стане першым, хто паўстане перад вайсковым трыбуналам за часы прэзыдэнцтва Барака Абамы. Хадр, затрыманы амэрыканскімі вайскоўцамі ў Афганістане калі яму было 15 гадоў, абвінавачваецца ў тым, што кінуў гранату падчас аблогі ўмацаванага пункту “Аль-Каіды” ў горадзе Хост у 2002 годзе, у выніку чаго загінуў амэрыканскі салдат. Сам Хадр адмаўляе сваю віну, а яго адвакат цьвердзіць, што ранейшыя паказаньні былі атрыманыя ад яго падчас катаваньняў за восем гадоў турмы.
XS
SM
MD
LG