Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Калюмбія і Вэнэсуэла аднавілі дыпляматычныя адносіны


Пра аднаўленьне дыпляматычных адносінаў з Вэнэсуэлай заявіў калюмбійскі прэзыдэнт Хуан Мануэль Сантас пасьля сустрэчы з вэнэсуэльскім прэзыдэнтам Уго Чавэсам ў горадзе Санта-Марта на поўначы Калюмбіі.

Прэзыдэнт Вэнэсуэлы абвясьціў пра разрыў дыпляматычных адносінаў з Калюмбіяй год таму пасьля таго, як Багота ў Арганізацыі амэрыканскіх дзяржаў абвінаваціла Каракас у прыёме на вэнэсуэльскай тэрыторыі баевікоў з калюмбійскіх паўстанцкіх груповак.
XS
SM
MD
LG