Міжнародныя праваабарончыя групы ўзмацнілі ціск на вэб-сайт WikiLeaks, які апублікаваў сакрэтную інфармацыю аб вайне ў Аўганістане. Праваабаронцы патрабуюць ад адміністрацыі WikiLeaks выдаліць усе імёны аўганскіх грамадзян, якія згадваюцца ў амэрыканскіх вайсковых зводках, што былі рассакрэчаныя на партале.
Паводле праваабаронцаў, аўганцы, якія пастаўлялі амэрыканскім вайскоўцам інфармацыю, могуць заплаціць за гэта жыцьцём.
Аўганская Незалежная камісія па правох чалавека канстатавала істотны рост колькасьці забойстваў аўганскіх цывільных жыхароў, паводле закідаў у "калябаранцтве".