Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зьбіраць подпісы за Някляева забаранілі


Уладзімер Някляеў
Уладзімер Някляеў
Бабруйскі гарвыканкам не дазволіў правесьці 15 жніўня пікет дзеля збору подпісаў за вылучэньне дырэктара дасьледча-асьветніцкай установы «Рух наперад» Уладзімера Някляева дэлегатам на Чацьвёрты ўсебеларускі народны сход.

Адна з заяўніц пікету Алена Мядзьведзева: «Адмова аргумэнтаваная тым, што ў заяўцы не пазначана дата правядзеньня сходу. Калі ён адбудзецца, невядома. Акрамя таго, у адказе з гарвыканкаму пазначана, што мы парушылі працэдуру падачы заяўкі. Яе трэба падаваць не пазьней як за пятнаццаць дзён да пікету. Заяўку я падавала 30 ліпеня. У прынцыпе, я й не чакала дазволу. Апошні пікет мне дазволілі, калі я агітавала за Казуліна, калі яго зарэгістравалі кандыдатам у прэзыдэнты. Тады пікет „ахоўвала“ мноства міліцыянтаў».

Пікет меўся адбыцца на плошчы Леніна ў Бабруйску.

Заяўку на пікет за Някляева падалі і ў Магілёве. Ад 28 ліпеня трое заяўнікаў чакаюць адказу з гарвыканкаму.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG