Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусы выходзяць на пэнсію самымі маладымі


Украінскія ўлады прынялі рашэньне аб паступовым павелічэньні ўзросту выхаду на пэнсію для жанчын.

Цяпер пэнсійны ўзрост для мужчын складае ва Ўкраіне 60 гадоў, для жанчын – 55. На працягу 10 гадоў, пачынаючы з наступнага, узрост выхаду на пэнсію для жанчын будзе падвышаны да 60 гадоў.

Гэтая рэформа зьяўляецца адной з умоваў атрыманьня Ўкраінай крэдыту ад МВФ у памеры 15.3 мільярдаў даляраў.

У аддаленай пэрспэктыве ва Ўкраіне плянуецца наблізіць агульны пэнсійны ўзрост да сярэднеэўрапейскага стандарту.

Сёньня ўзрост выхаду на пэнсію ва Ўкраіне, Беларусі і Расеі зьяўляецца адным з самых нізкіх ў сьвеце.

Узрост выхаду на пэнсію ў розных краінах сьвету (у гадах)

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG