Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мядзьведзеў хоча сёлета зьліквідаваць міліцыю


Прэзыдэнт Расеі Дзьмітрый Мядзьведзеў не выключае, што новыя законы "Аб паліцыі" і "Аб праходжаньні службы ў шэрагах паліцыі" могуць набыць моц ад 1 студзеня 2011 году, падае БіБіСі, са спасылкай на агенцтва "Інтэрфакс".

Сёньня "Расійская газета" апублікавала плянаваны законапраект, які мае рэфармаваць органы ўнутраных спраў і, сярод іншага, замяніць назву "міліцыя" на "паліцыя".

Законапраект выклікаў крытыку праваабаронцаў, якія лічаць, што рэформа празьмерна пашырае правы супрацоўнікаў праваахоўных органаў.
XS
SM
MD
LG