СМІ Паўднёвай Карэі са спасылкай на ўрадавыя крыніцы паведамілі сёньня, што КНДР зрабіла 10 артылерыйскіх залпаў у памежных водах. Інфармацыю пра агонь паўночнакарэйскіх вайскоўцаў па ўласнай марской тэрыторыі непадалёк ад мяжы з Паўднёвай Карэяй перадалі сэульскі кабельны канал YTN і мясцовае агенцтва Newsis.