Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Нямецкія заўзятары смуткуюць у сувязі з гібельлю авіятара


Гюнтэр Цымэр за паўгадзіны да аварыі. Фота Паўла Паташнікава.
Гюнтэр Цымэр за паўгадзіны да аварыі. Фота Паўла Паташнікава.

У нямецкіх СМІ зьявілася першая рэакцыя на гібель пад Менскам 74-гадовага пілёта Гюнтэра Цымэра. Ён загінуў ўчора пад час адкрытага кубку СНД у пасёлку Баравая, выконваючы на сваім гэлікоптэры MD-500 адну зь фігураў вышэйшага пілятажу.


Баравая. Нямецкі ас загінуў на вачах у жонкі

Як падае выданьне Neue Ruh / Neue Rhein Zeitung (NRZ) Гюнтэр Цымер, паходзіць зь нямецкага мястэчка Дынслякен зямлі Паўночны Рэйн-Вэстфалія, якія славіцца сваімі авіятарскімі традыцыямі. Гюнтэр Цымэр зьяўляўся сябрам нацыянальнай зборнай па верталётным спорце. Ён узяў удзел у 12 чэмпіянатах Нямеччыны і 6 чэмпіянатах сьвету. Агулам Цымэр налятаў больш як 4 500 гадзін і сёлета ў кастрычніку разьлічваў атрымаць высокую ўзнагароду "Rotorcraft Goldmedal" Міжнароднага таварыства спартовых авіятараў.

Шэраг нямецкіх сайтаў даюць спасылкі на відэярэпартаж агенцтва БелПАН, дзе бачна як гэлікоптэр Цымэра пасьпяхова робіць “мёртвую пятлю”, аднак выходзячы зь піке на малой вышыні падае, разьбіваецца і загараецца.

Нямецкія заўзятары верталётнага спорту на шматлікх інтэрнэт-форумах выказваюць спачуваньні блізкім і сябрам авіятара. Дарэчы, жонка Цымэра беларуска Ірына, якая таксама займаецца верталётным спортам, стала ўчора сьведкай гібелі яе мужа. Наведнікі нямецкіх сайтаў пішуць пра высокія прафэсійныя якасьці пілёта Гюнтэра Цымэра. На іх думку, элемэнты, якія рабіў ён, ня ў стане былі зрабіць многія, нават гадоў на 20 маладзейшыя. Некаторыя, аднак, адзначаюць, што авіятары ня могуць вечна выконваць элемэнты найвышэйшага пілятажу. Невыпадкова ў войску існуе ўзроставая мяжа для лётчыкаў – 41 год. Гэта ўзрост, калі пачынаюць прытупляцца розныя рэфлексы чалавека. А таму закон павінен рэгуляваць нейкія моманты, каб папярэдзіць падобную трагедыю.

Пад Менскам разьбіўся нямецкі верталёт
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:02:45 0:00
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG