Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сэўл заявіў пра захоп паўднёвакарэйскага судна сіламі КНДР


Як паведамляе кіраўніцтва Паўднёвай Карэі, рыбалавецкае судна было затрыманая каля ўсходняга ўзьбярэжжа Карэйскай паўвыспы. Экіпаж абвінавацілі ў парушэньні тэрытарыяльных водаў КНДР.

Адносіны паміж двума Карэямі застаюцца напружанымі. Пхеньян неаднаразова пагражаў Сэўлу сілавым адказам на вайскова-марскія вучэньні, праведзеныя Паўднёвай Карэяй у Жоўтым моры. Мэтай гэтых вучэньняў з’яўляецца адпрацоўка прыёмаў выяўленьня паўночнакарэйскіх падводных лодак і тарпедаў, адной зь якіх мог быць патоплены 26 сакавіка паўднёвакарэйскі карвэт “Чхонан”. КНДР адрынае датычнасьць да гібелі паўднёвакарэйскага карабля
XS
SM
MD
LG