На поўдні Аўганістану загінулі 5 вайскоўцаў міжнародных сілаў, у тым ліку 2 амэрыканцы. У паведамленьні НАТО гаворыцца, што адзін жаўнер, грамадзянства якога пакуль не высьветлена, загінуў пры выбуху самаробнай бомбы. Два амэырканцыі сталі ахвярамі нападу баевікоў у суботу. У той жа дзень два салдаты з Даніі загінулі ў правінцыі Гільмэнд, калі іх бронетранспартэр падарваўся на міне падчас патруляваньня. Сёлета ў Аўганістане ўжо загінулі 422 вайскоўцы міжнароднай кааліцыі.